732c14dc Еаисто гибдд официальный смотрите на http://www.tehosmotr-dv.com. | онлайн зрелые порно |

Богушевич Франтишек - Тралялёначка (На Белорусском Языке)



Францiшак Багушэвiч
Тралялёначка
Вёска нашая, невялiкая вёсачка, меж прыгоркамi, пры балотцы; на выган
пясочак з прыгоркаў спёрла, тут i лес блiзюсенька, лес хоць i чужы, але выгода
ёсць... На канцы вёскi Бартак Сасок жыў. Цяжкi быў чалавек Сасок: за сваю
шкоду, хоць з прыпадку зробленую, нiкому не даруе, хоць залатоўку возьме, а
сам, бывала, уночы конна сядзе i пайшоў чужыя межы спасываць; каменне з свайго
поля дык усё, бывала, цягне на чужое... Эй, нядобры быў чалавек: як пазыча
суседу рубель, то яму трэба дзень араць, дзень касiць, дзень жаць, кожны дзень
па грошу працэнту аддаць, а рубель рублём. Пазыча табе бульбы на насенне - то
ўжо сей напалавiну i насенне насеннем аддай; i ўсё гэтак! Купе, бывала, у
скарбовым лесе крадзеную калоду, такую, што парай конi як зрушыць, а сам па яе
не паедзе - суседаў нашле: удасца - добра, а зловяць - яны прапалi! От якi быў
Бартак! Бывала, шапкi здымаем прад iм, як прад панам, бо ў яго i пiсар i
старшыня - прыяцелi, з акцызнiкам у мястэчку, як з кумам, вiтаецца, дык як жа
тут шапкi не зняць? А можа, думалi, i ён старшынёй будзе?.. Суддзёй ужо ж ён i
тады быў. Даўно, праўда, усё гэта было, але было!
Гадоў таму з пятнасце наш Бартак апрануў ужо чорны сурдут, стаў часта
ўлегцы ў Вiльню ездзiць, казалi - у банку iнтарэсы мае, а i да Замораўкi
чагось, бывала, наварачуе. Ад нас да Замораўкi недалёка, але туды нiхто не
ўчашчае: там пан надта дзiкi якiсь быў, Прыбалдоў зваўся; сам казаў, што ён
ганарал, але мундзеру таго, каб якi там быў у яго ганаралскi, блiскучы - таго
нiхто не вiдзеў, хоць крычаў па-ганаралску i бiўся.
Прысылаў ён здвойчы ў нашую вёску то яек, то курэй або парасят купiць, як
у яго там госцi збяруцца, але, бывала, нi пасланец не аддасць, нi ў дварэ
нiхто не заплаце; вот затым у нас i перасталi яму гэтак прадаваць без грошы, а
ён перастаў пасылаць надарэмне. Гаспадарка ў яго там iшла кепска: мы сеем ужо
на зiму, а ён сабе касiць зачынае; мы на зiму аром, а ў яго зажынкi, i ўсё
гэтак, а ўсё-тыкi ганаралам зваўся!..
Казаў i наш Юдка-каваль, што i яму 100 рублёў вiнен, а плацiць не хоча; а
вот жа Бартак адважыўся-тыкi яму ўсе свае грошы - семсот руб. - пазычыць,
узяўшы облiг на паўтары тысячы. Тагды ўжо з ганаралам часта i гарбату пiў!
Бывала, пехатой пойдзе да яго, а вернецца ў вялiкай панскай каламажцы, а
спаткаўшыся з нашым братам на дарозе, здалёку крычыць: "Эй, з дарогi!"
Раз увосень на сельскiм сходзе хацелi мы Бартку выбраць у сотнiкi i кажым:
ён багаты, сын падрос i парабка можа наняць, дык яму латвей i службу адбываць;
а то вот Янук Сакол, як пабыў сотнiкам, дык i гаспадарку звёў, а зямлю таму ж
Бартку ў арэнду пусцiў! Няхай, кажым, цяпер i Бартак закаштуе чэсцi!.. Аж ён
нам на гэта: "Ах вы, галадранцы, сякiя ды такiя, вы гэта мяне ў сотнiкi?.. Да
я вас i так усiх у халодную пасаджу, як захачу, i па мордзе бiць буду; я вам,
жабракам (а ён тыкi i парабiў нас жабракамi), кажа, не раўня: я сам цяпер пан
- ганаралскi маёнтак купiў, - а на вас мне плюнуць, i не маеце права, хамуцi,
мяне сюды i туды памыкаць! Я вам пакажу!.." Ажно страшна нам зрабiлася i
паразяўлялiся мы, як дурнi: iншы шапку зняў, iншы так кланяўся, а ўсе
замаўчалi. Так мы яго i не выбралi, а больш сталi баяцца.
Гэта ж было ўвосень каля ўсiх святых, а, дачакаўшы каляд, Бартак i сваю
зямлю i Янукову Сакалову аддаў напалавiну. Мы ўжо ўвiдзелi, што тыкi i праўда
- ён купiў маёнтак. На першага Юр'я перагнаў быдла да Замораўкi, а Прыбалдоў
выехаў, як стаiць, з сям'ёй таго ж дня.



Назад